За мінулыя дзяжурныя суткі (з 06:00 28 студзеня па 06:00 29 студзеня) на пажарах у Беларусі загінула тры чалавекі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У папярэдняй сутачнай зводцы МНС таксама паведамлялася аб гібелі на пажарах трох чалавек.
Пра першы сёлета пажар увечары 28 студзеня паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі. Паводле звестак ведамства, у Драгічынскім раёне (Брэсцкая вобласць) гарэла багністая мясцовасць на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Званец».
«Тушэнне пажару абцяжарана адсутнасцю пад’язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Пагрозы населеным пунктам няма, разам з тым адлегласць да дзяржаўнага ляснога фонду складае каля 2–3 кіламетраў», — адзначаў Мінлясгас.
Усяго, паводле звестак МНС, за мінулыя суткі адбылося 10 пажараў, з пачатку года — 478 (за аналагічны перыяд 2023-га — 535; -10,7%), загінуў 71 чалавек (80; -11,3%).
Крыніца: Позірк/юл